Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

У Беларусі праходзіць акцыя ў падтрымку незалежнай культуры. Дапамагчы можа кожны.

У беларускай анлайн-прасторы стартавала дзве акцыі ў падтрымку культуры: #АртНаКарантине ў сетцы instagram у дапамогу мастакам і #АртПроездной для культурных інстытуцый на краўдфандынгавай платформе molamola.by. Абедзве акцыі запушчаныя па ініцыятыве сацыяльна-культурнага праекта ARTONIST, які займаецца асветай у галіне мастацтва.

Пандэмія каронавируса моцна б’е па культурным сектары Беларусі. Ва ўразлівым стане знаходзяцца не толькі мастакі, але галерэі, культурныя пляцоўкі, ініцыятывы і інстытуцыі, праца якіх звязаная з публічнымі мерапрыемствамі. Частка з іх кансалідавалася і запусціла вялікую кампанію падтрымкі #АртПроездной на краўдфандынгавай платформе molamola.by, далучыўшыся тым самым да агульнасусветнай акцыі #culturecommute.

Падтрымаць можна і дзейнасць берасцейскіх прастор: “КХ” і “Калідор”.

Да акцыі могуць падключыцца і іншыя культурныя інстытуцыі, для гэтага трэба азнаёміцца з умовамі акцыі.

Арганізатары просяць не толькі падтрымаць любімыя культурныя пляцоўкі і арганізацыі, але і пісаць пра гэта ў сваіх сацыяльных сетках з хэштэгам #АртПроездной.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *