Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Будзь актыўным

“Время Земли” запускае флэшмоб пад назвай #домаспользой

Каб не сумаваць і правесці час #домаспользой Время Земли запускае флэшмоб!

Намалюй ілюстрацыю на экалагічную тэматыку, прапануй як можна яе выкарыстоўваць у паўсядзённым жыцці, выкладвай у сваіх сацыяльных сетках, адзначай малюнкі хэштэгам #домаспользой, адзначай (@vremyazemli) і выйгравай карысныя есо-friendly падарункі.

Творчасць з’яўляецца міжнароднай і ўніверсальнай мовай зносін. І зараз самы час паразмаўляць пра важнае. У выніку апошніх падзей, эка-актывісты і ўсе тыя, хто хвалюецца за нашу планету, асабліва ярка бачаць уплыў дзейнасці чалавека на навакольнае асяроддзе. Усяго пару месяцаў паўзы і вада стала чысцей, дым рассеяўся, птушкі і жывёлы сталі адчуваць сябе камфортней… Зараз выдатны час, каб яшчэ раз нагадаць пра беражлівае стаўленне да прыроды. Нагадаць пра тое, што наша дзейнасць не павінна наносіць шкоды навакольнаму асяроддзю.
.
PS: флэшмоб праводзім у рамках конкурсу ” Крэатыў і Экадружалюбнасць”.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *