Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Дзедзіч & Ко

Як выглядала Берасце 100 гадоў назад: бяспечная вулічная выстава ў цэнтры горада

Учора, 25 сакавіка, ў дворыку Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” (Маякоўскага, 46/1) адкрылася фотавыстава, якая паказвае жыццё Берасця і наваколіц напярэдадні абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. У сувязі са складанай эпідэміялагічнай абстаноўкай выстава выканана у адпаведнасці з прынцыпамі сацыяльнага дыстанцыянавання.

Выстава будзе працаваць да 6 красавіка, у будні, з 12.00 да 18.00. На шматлікіх фотаздымках можна будзе пабачыць, як выглядаў горад больш за 100 гадоў таму, хто і дзе прымаў лёсавызначальныя рашэнні Першай сусветнай вайны. Кожны зможа знайсці на фотаздымках знаёмыя мясціны роднага горада, некаторыя з якіх, дарэчы, вельмі змяніліся. Адзначаны на выставе будуць і берасцейцы, якія прымалі чынны ўдзел у стварэнні і дзейнасці інстытуцый Беларускай народнай рэспублікі.

Выстава прымеркавана да 102-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *