Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Будзь актыўным

Арт-рэзідэнцыя ў Нідзе. Дэдлайн 27 сакавіка і 28 жніўня

Nida Art Colony прымае заяўкі на рэзідэнцкія праграмы працягласцю ад двух да шасці месяцаў. Да ўдзелу запрашаюцца мастакі, дызайнеры, архітэктары,  а таксама міждысцыплінарныя даследчыкі.

Дэдлайн падачы заявак: да 27 сакавіка – на праграму ў перыяд з чэрвеня да лістапада 2020; да 28 жніўня – на праграму ў перыяд з снежня 2020 да траўня 2021. У заяўку неабходна ўключыць анкету, партфоліа або спіс публікацый, а таксама рэзюмэ.

Пражыванне ў рэзідэнцыі складае 400 еўра на месяц. Арганізатары могуць выдаць рэкамендацыйны ліст у пошуке грантавай падтрымкі. Інфармацыя пра іншыя праграмы, у тым ліку стыпендыяльныя, у арт-рэзідэнцыі – па спасылцы.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *