Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Дзедзіч & Ко

Што не так? 29 лютага ў Берасці абмяркуюць грамадзянскую актыўнасць моладзі

Ці праўда, што актыўнасць моладзі ў Беларусі ў апошнія гады самая нізкая за ўвесь час даследавання? Што замінае моладзі ўцягваецца ў грамадскую дзейнасць, і што не задавальняе ў працы няўрадавых арганізацый і дзяржаўных органаў? У апошні дзень лютага Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” запрашае берасцейцаў прыняць удзел у дыскусіі на тэму “Грамадзянская актыўнасць беларускай моладзі: асаблівасці і перашкоды”.

Падчас мерапрыемства дырэктар даследчага цэнтра EAST Андрэй Елісееў падзеліцца вынікамі новага даследвання, якое вывучала, якія прычыны замінаюць часцейшаму ўдзелу моладзі ў грамадскай дзейнасці.

Удзел у сустрэчы таксама прымуць запрошаныя эксперты: Алесь Снег (дырэктар Установы “Арт-сядзіба”, Менск), Віталь Каратыш (Агенцтва “Тваё Заўтра”) і Дзяніс Трацюк (мэнэджар Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”).

Пра што даследванне

Даследчыкі пагутарылі з актывістамі і супрацоўнікамі НДА, а таксама вывучылі 48 персанальных гісторый маладых людзей ва ўзросце ад 20 да 30 гадоў, якія хацелі б браць удзел у грамадскай дзейнасці, але з нейкіх прычын гэта не робяць. Таксама даследаваліся і гісторыі тых прадстаўнікоў моладзі, якія мелі адмоўны досвед уцягвання ў грамадскую дзейнасць. Даследчыкі класіфікавалі перашкоды для большага ўдзелу моладзі ў грамадскай дзейнасці і зрабілі шэраг рэкамендацый НДА, як выправіць гэтую сітуацыю.

Каму будзе карысна

Да ўдзелу ў дыскусіі запрашаюцца прадстаўнікі НДА, валанцёрскіх ініцыятыў, уладаў, журналісты, грамадскія актывісты ці людзі, якіх цікавіць тэма сустрэчы. Прыняць удзел у дыскусіі можа кожны жадаючы, які запоўніць форму.

Дзе і калі

Прэзентацыя даследавання і дыскусія “Грамадзянская актыўнасць беларускай моладзі: асаблівасці і перашкоды” адбудуцца ў памяшканні АРР “Дзедзіч” (Маякоўскага, 46-1) у суботу, 29 лютага, у 14.00. Патрабуецца папярэдння рэгістрацыя.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *