Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Ведаеш як зрабіць Беларусь лепшай за 10 гадоў? Пішы эсэ і атрымлівай падарунак!

Як зрабіць Беларусь лепшай за адно дзесяцігоддзе? “Цэнтр новых ідэй” абвяшчае конкурс эсэ сярод беларускай моладзі!

Абярыце адну ідэю, якая, на вашу думку, дапаможа Беларусі стаць краінай-лідарам Усходняй Еўропы у 2030-ым годзе і апішыце яе ў фармаце эсэ. Да ўдзелу запрашаюць маладых людзей ад 18 да 25 год. Памер эсэ – да 500 словаў. Працы прымаюць да 15 сакавіка на электронную скрыню ideaby.org@gmail.com.

Траіх пераможцаў конкурсу узнагародзяць падчас Belarus Future Unconference 2020, а для дзясяткі лепшых зладзяць аднадзённы воркшоп па рэформах, патрэбных Беларусі ды публічных выступах.

Падрабязней пра ўмовы конкурсу і ўзнагароды для пераможцаў чытайце на сайце ideaby.org.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *