Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Дзедзіч & Ко

“Дзедзіч” працягвае набор на серыю псіхалагічных сустрэч для грамадскіх актывістаў

АРР “Дзедзіч” працягвае набор на серыю псіхалагічных сустрэч “Для сябе”. Да ўдзелу запрашаюцца грамадскія актывісты.

Мы запрашаем прадстаўнікоў НДА і валанцёраў, якія адчуваюць патрэбу ў падтрымцы, адчуваюць, што іх энергія на нулі і хочуць падзарадзіцца. На сустрэчах з дапамогай трэнераў-псіхолагаў можна будзе падзяліцца сваімі перажываннямі з аднадумцамі, даследаваць свой эмацыйны стан і знайсці новыя рэсурсы. Заяўкі прымаюцца да 14-га лютага. Будзе арганізавана 5 сутрэч.

Удзел безкаштоўны. Сустрэчы запланаваныя з 17 лютага раз на тыдзень па панядзелках з 19:00 да 22:00 у офісе АРР “Дзедзіч” (вул. Маякоўскага, 46/1).

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *