Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

У Беларусі знялі і змантавалі фільм пра Чарнобыльскую зону

У беларускага блокбастара пра прыгоды моладзі ў Чарнобыльскай зоне “Адлюстраванне” з’явіліся выдатныя навіны. Па-першае, цяпер фільм мае афіцыйную назву “Забароненая зона”. Па-другое, карціну ўжо паказвалі ў змантаваным выглядзе чыноўнікам Мінкульта. Па-трэцяе, у “Забароненай зоны ” з’явіўся тізер. Пра гэта паведаміў адзін з прадусараў карціны Максім Максімаў у сваім інстаграме.

Анансаваны да выхаду фильм ў красавіку 2020 года.

Пра фільм: 6 маладых людзей, падарожнічаючы па рацэ, заплываюць у зону адсялення. Воляй выпадку, яны становяцца прычынай гібелі марадзёра з велізарнай торбай грошай. Перад імі паўстае выбар – застацца людзьмі або зайсці за мяжу.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *