Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

На нацыянальны адбор на «Еўрабачанне» пададзена 95 заявак

Заяўкі прыслалі як маладыя выканаўцы, так і вядомыя артысты. У іх ліку – Аляксей Грос, Віталь Варанко, Жанет, група Aura.

Усе кампазіцыі ацэніць экспертная фокус-група і вызначыць удзельнікаў жывога праслухоўвання. Іх імёны будуць абнародаваны на сайце Белтэлерадыёкампаніі да 22 студзеня, піша БелТА.

27 студзеня пачнецца праслухоўванне, дзе вызначацца 12 удзельнікаў фіналу.

Імя прадстаўніка Беларусі на конкурсе, які гэтым разам пройдзе ў Ратэрдаме, стане вядома да 6 сакавіка.

Цікава, колькі песен на беларускай мове будзе ў гэтым годзе?

nn.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *