Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

Лявон Вольскі, Руся і гурт NaviBand запісалі казкі для галасавога памочніка Алісы

Яндэкс запісаў для свайго галасавога памочніка Алісы казкі на беларускай мове. Казкі чыталі вядомыя беларускія выканаўцы.

Так, Лявон Вольскі запісаў казку «Баран бок абадран”, Руся прачытала “Сляпы, глухі і бязногі”, гурт NaviBand дуэтам выканалі казку “Піліпка-сынок”.

Музыкі самі выбралі казкі, якія ім бліжэй, і прачыталі так, як чыталі б уласным дзецям.

Паслухаць казкі на беларускай можна ў разумных калонках Яндэкс-станцыі і станцыі міні, а таксама ў дадатку Яндэкс для iOS і Android, у браўзэры, навігатары і іншых прыладах і прыкладаннях Яндэкса, дзе ёсць Аліса.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *