Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Дзедзіч & Ко

Ток-шоў “Стасункі ў кібер-прасторы: правілы паводзінаў” пройдзе ў Берасці

Кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае на ток-шоў “Стасункі ў кібер-прасторы: правілы паводзінаў”, каб разам абмеркаваць і паспрабаваць знайсці адказы на пытанні:

👉🏻 што такое digital-гігіена?
👉🏻 як пазбегнуць кібер-булінгу?
👉🏻 якія асноўныя правілы ўласнай бяспекі?

Спецыяльныя госці ток-шоў:

– Марына Сосніна (псіхолаг-практык, выпускніца міжнароднага курсу “Як перадухіліць гвалт і кібер-булінг ва ўстановах адукацыі”; трэнерка па міжнароднай адукацыйнай праграме “Жыццёвыя навыкі і працаўладкаванне: трэнінгі для моладзі”)
– Віталь Каратыш (заснавальнік і каардынатар некамерцыйнага праекта па развіццю крытычнага мыслення і супрацьстаяння фэйкам, кіраўнік аддзела сацыялагічных даследаванняў у лабалаторыі “НОВАК”)

Да ўдзелу запрашаюцца падлеткі, бацькі, настаўнікі і ўсе, хто мае жаданне навучыцца правільнай і бяспечнай камунікацыі ў сеціве.

Ток-шоў “Стасункі ў кібер-прасторы: правілы паводзінаў” адбудзецца 7 снежня ў АРР “Дзедзіч”.

Пачатак у 12-00. Уваход вольны, але патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы.

Ток-шоў ладзіць грамадская кампанія Будзьма Беларусамі! у межах праекта “Маё права”.

Дзе: Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”.
Калі: 7 снежня, пачатак а 12-й.

Падрабязнасці па спасылцы.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *