30 лістапада а 16:00 пачнецца вулічны «Мадэрнісцкі шпацыр» ад валанцёрскай ініцыятывы «Брэсцкі канструктывізм». Гэта цыкл дыскусійных сустрэч пра брэсцкую архітэктуру 30 гг. ХХ ст. Пабудаваную ў стылі мадэрнізм, пра яе гісторыю і стан сёння. Месца збору ─ скрыжаванне вуліц Леванеўскага і Крупскай.

На сустрэчы раскажуць пра гісторыю мадэрнісцкіх будынкаў, архітэктараў якія стварылі іх і сучасным стане дамоў. Экскурсія пройдзе ў квартале вуліц Леванеўскага, Крупскай, Гогаля і Кааператыўнай. Завершыцца экскурсія каля кафэ CAFÉS LA BRASILEÑA. Сумесна з кавярняй валанцёры ініцыятывы «Брэсцкі канструктывізм» падрыхтавалі спецыяльныя папяровыя кубкі для кавы. На іх будуць размешчаны налепкі з выявамі мадэрнісцкіх дамоў, аўтарства ілюстратара Вольгі Стрыжнёвай. Колькасць кубкаў абмежавана, атрымаць іх можна будзе толькі 30 лістапада. Акрамя таго, усе хто выкладзе фота з «мадэрнісцкім» кубкам у Instagram, адзначыць акаўнты @coffeflowby і @ konstruktivizm.by атрымаюць набор налепак з ілюстрацыямі дамоў у стылі мадэрнізм.

Старт сустрэчы 30 лістапада (субота) у 16:00. Месца збору ─ скрыжаванне вуліц Леванеўскага і Крупскай. Мерапрыемства арганізавана валанцёрскай ініцыятывай «Брэсцкі канструктывізм» у межах адукацыйнай праграмы «Школа праектнага менеджара» пры падтрымцы АРР «Дзедзіч». 

[supsystic-social-sharing id="1"]