
Brest InfoUSA запрашае ўсіх аматароў амерыканскага кіно на прагляд фільму “Цемны Рыцар: Вяртанне легенды”.
Паказ адбудзецца як звычайна ў нядзелю ў 15.00 гадзін у памяшканні Аддзелу літаратуры на замежных мовах Абласной бібліятэкі імя М.Горкага.
Прагляд арганізаваны на англійскай мове з падвоеннымі (рускімі і англійскімі) субтытрамі. Працягласць фільму 2 гадзіны і 44 хвіліны. Уваход вольны для чытачоў Бібліятэкі.