З 9 па 17 лістапада Human Constanta разам з партнёрскімі ініцыятывамі і арганізацыямі ініцыюе правядзенне ў Беларусі мерапрыемстваў у рамках чарговага тыдня асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму і антысемітызму — за роўнасць і інклюзію.

Сумесна з ініцыятывай WatchDocs Belarus пройдзе прагляд і абмеркаванне дакументальнага фільма «Выхад»/Exit разам з эксперткай па тэме «экстрэмізм» Настай Лойка.

Аўтарка фільма вывучае матывы і гісторыі людзей, уключаючы і яе саму, якія змаглі пакінуць свет гвалту і экстрэмізму.

Калі: 15 лістапада, у 19.00
Дзе: ПРАСТОРА КХ.

Удзел бясплатны!

[supsystic-social-sharing id="1"]