Кожны дзень у галаву прыходзяць ідэі як палепшыць гэты свет, але ты не ведаеш з чаго пачаць? Хочаш ператварыць ідэю ў праект і сабраць сваю каманду? А можа ты гатовы(ая) падзяліцца асабістым вопытам у галіне дызайну, менеджменту, фандрайзінгу, рэкламы або ў чымсьці яшчэ? Тады прыходзь на InspiredbyБрэст “Мітынг ідэй”.

Каго мы чакаем

На #InspiredbyБрэст запрашаем ініцыятыўных людзей з уласнымі ідэямі па паляпшэнні свету (свайго горада, двара);
Мэнэджэраў, якія ўжо рэалізуюць свае праекты, але якім патрэбная дапамога ў яго пашырэнні;
Берасцейцаў, якія хацелі б уліцца ў каманды па рэалізацыі сацыяльных, культурных і адукацыйных праектаў;
Спецыялістаў у галіне рэкламы, менеджменту, дызайну, псіхалогіі, фандрайзінгу і любой іншай вузкай спецыялізацыі.

Як усё будзе праходзіць

InspiredbyБрэст будзе праходзіць у некалькі этапаў. Спачатку адбудзецца кароткая прэзентацыя ідэй і праектаў удзельнікаў “Мітынгу ідэй”, пасля чаго кожны з удзельнікаў сустрэчы абярэ найбольш цікавую яму ідэю і дапаможа яе палепшыць і дапрацаваць. Працягласць InspiredbyБрэст – да 3 гадзін.

Як прыняць удзел

Запоўні заяўку па спасылцы і прыходзь 30 лістапада ў офіс АРР “Дзедзіч”. Пачатак мітапа ў 11.00.

Удзельнікам з Брэсцкай вобласці арганізатары пакрывюць выдадкі на праезд.

#inspiredbelarus #InspiredbyБрэст праводзіцца АРР “Дзедзіч” і Культурна-асветніцкай установай «Аазіс» у супрацоўніцтве з РМГА “Нэкст стоп — н’ю лайф”.

[supsystic-social-sharing id="1"]