Любіш вечарынкі, але не ўхваляеш смецце, якое на іх ствараецца? Паслы еўрапейскай моладзі таксама! Таму цябе запрашаюць адзначыць Дзень усіх Святых на #GoGreenHalloween Party!

Незвычайны фармат: гэта «зялёная» вечарына з гульнямі і міні-лекцыямі ад эка-спікераў.

На вечарыне ты не толькі пазнаёмішся з класнымі людзьмі і павесялішся, але таксама даведаешся, як можна зрабіць штодзённую руціну экалагічна. У цёплай атмасферы пакажам, што вечарынкі могуць быць вясёлымі і не шкодзіць прыродзе.

Каб быць eco-friendly, арганізатары просяць ўзяць з сабой на вечарыну кружку (аднаразовым пластыкавым шкляначкам уваход забаронены!).

Падрабязней пра вечарынку і рэгістрацыя на яе — па спасылцы:

[supsystic-social-sharing id="1"]