Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Дзедзіч & Ко

Семінар-трэнінг па тэме “Праца ў камандзе. Праца з валанцёрамі” пройдзе ў Берасці 27 кастрычніка

27 кастрычніка, у межах адукацыйнага праекта Школа праектнага мэнэджара пройдзе семінар-трэнінг па тэме “Праца ў камандзе. Праца з валанцёрамі”. Пачатак у 13.00 у офісе АРР “Дзедзіч” (Маякоўскага 46/1).

Эксперткамі на сустрэчы выступяць Святлана Зінкевіч, дырэктарка Офіса Еўрапейскай экспертызы і камунікацыі (Мінск) і Алена Каховіч, каардынатарка фестываля гісторыі і культуры “Ulmus” (Берасце).

На сустрэчы можна будзе даведацца, як эфектыўна фармаваць каманду, як правільна працаваць у камандзе і размяркоўваць абавязкі, ці заўсёды трэба да працы над праектам прыцягваць валанцёраў.

Семінар-трэнінг будзе цікавы для кіраўнікоў і мэнэджараў сацыяльных праектаў. Удзел у семінары безкаштоўны, але мы просім прайсці кароткую рэгістрацыю.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *