Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Дзедзіч & Ко

Семінар-трэнінг “Як раскруціць і прасунуць свой праект” пройдзе ў Брэсце 19 кастрычніка

19 кастрычніка, у межах адукацыйнай праграмы Школа праектнага мэнэджара у Брэсце пройдзе семінар-трэнінг “Як раскруціць і прасунуць свой праект” для прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і ініцыятыў горада і вобласці. Пачатак у 13.00 у офісе АРР “Дзедзіч” (Маякоўскага 46/1).

На сустрэчу мы запрасілі сапраўдных гуру медыя-сферы, SMM і digital-маркетынгу – Аляксандру Савініч (Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі) і Сяргея Місіюка (ТАА “Бюро 21”). Яны распавядуць пра тыя інструменты, якія дапамогуць якасна распаўсюдзіць інфармацыю пра праект, праз якія сацыяльныя сеткі лепей за ўсё шукаць мэтавую аўдыторыю і колькі грошай трэба ўкладваць у рэкламу праекта. Адкажуць на пытанні і дадуць парады.

Удзел у семінары безкаштоўны, але мы просім прайсці кароткую рэгістрацыю.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *