Мінская «Кнігарня Логвінаў» памяняла фармат працы і выправілася ў шырокі свет. З гэтай восені пачаўся маштабны праект «Вандроўная кнігарня».

Кнігарня прыўлашчыла сучасную традыцыю перасоўных бібліятэк, у якой літаратура і чытанне ёсць не толькі арганічным складнікам асабістага досведу, але і жыццёвым элементам грамадскага жыцця краіны. Логвінаўскія кнігары, прыхапіўшы кніжкі і аўтараў, плануюць у найбліжэйшыя колькі гадоў на чатырох колах аб’ездзіць усю Беларусь: яе гарады, мястэчкі і вёскі.

Першы наш візіт — у Гальшаны з яго самым літаратурным замкам Беларусі, які ўжо даўно не чорны.

nn.by

[supsystic-social-sharing id="1"]