Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” абвяшчае збор заявак на грамадскую прэмію “Праект года” і “Валанцёр года”.

Да 10 лістапада неабходна запоўніць форму і пазначыць лепшыя на вашу думку грамадскія праекты і самых актыўных валанцёраў у Берасці і вобласці. 12 лістапада будзе запушчана адкрытае галасаванне за намінантаў. Абвяшчэнне вынікаў галасавання і ўзнагароджанне пераможцаў прэміі пройдзе 22 лістапада падчас урачыстай імпрэзы, прысвечанай 20-годдзю Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”.

Прэміі “Праект года” і “Валанцёр года” сталі традыцыйнымі для грамадзянскай супольнасці Берасця і пройдуць сёлета ўжо ў чацвёрты раз. У мінулым годзе гран-пры прэміі “Праект года” і каштоўны прыз атрымала ініцыятыва “Дыялекты” за анлайн-мапу аўдыёзапісаў дыялектных гаворак Беларусі і замежжа. А ганаровае званне “Валанцёр года” атрымалі адразу дзве дзяўчыны – Ганна Хаміцкая і Анастасія Чайчыц.

Правілы намінавання на прэмію “Праект года”:

– Узгадаць самыя карысныя і яскравыя праекты, якія былі рэалізаваны ў Берасці і Берасцейскай вобласці ў 2019 годзе.

– Запоўніць усе пункты з раздзелу “Праект года” у гэтай форме.

Правілы намінавання на прэмію “Валанцёр года” (прыняць удзел у гэтым намінаванні могуць толькі члены грамадскіх арганізацый ці ініцыятыў Берасця і вобласці).

– Узгадаць тых актывістаў, якія аддана, добрасумленна і бескаштоўна дапамагалі арганізацыям ці ініцыятывам на працягу 2019 года.

– Запоўніць усе пункты з раздзелу “Валанцёр года” у гэтай форме.

Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца да каардынатара прэміі – Дзяніса: +375298010147 / dendetlet@gmail.com.

[supsystic-social-sharing id="1"]