З 4 па 30 кастрычніка ў Беларусі продзе перапіс насельніцтва. Мы нагадваем, каб вы не забыліся адзначыць, што ваша родная мова — беларуская.

Звесткі, атрыманыя падчас перапісу, стануць асновай для прыняцця рашэнняў у эканамічным і сацыяльным жыцці краіны.

Прайсці апытанне можна:

з 4 па 18 кастрычніка — самастойна праз інтэрнэт;
з 4 па 30 кастрычніка — на стацыянарным участку;
з 21 па 30 кастрычніка — перапісчык прыйдзе ў дом.

Найбольш зручны спосаб удзелу ў перапісе насельніцтва — самастойнае запаўненне перапісных лістоў праз інтэрнэт. Зайсці на сайт перапісу можна будзе па спасылках: www.census.bywww.перапіс.бел.

[supsystic-social-sharing id="1"]