25-27 кастрычніка пройдзе найбуйнейшы велафорум Беларусі «ПраРавар». Сёлета яго прыме Гомель.

У праграме форуму — публічныя лекцыі, майстар-класы, круглыя сталы, дыскусіі, выставы. А яшчэ «ПраРовар» аб’яднае людзей, зацікаўленых у развіцці веласіпеднага руху з усёй краіны Іаана

Да 7 кастрычніка можна падаць заяўку на ўдзел у якасці спікера, а да 14 кастрычніка — у якасці слухача. Далучыцца могуць усе зацікаўленыя!

Унёсак для ўдзельніка — 25 рублёў (у залежнасці ад колькасці дзён наведвання). Сямейны ўзнос і ўзнос для ўдзельнікаў з Гомеля — 20 руб. за чалавека. Унёсак спікера — 15 руб.

Усе падрабязнасці і рэгістрацыя па спасылцы.

[supsystic-social-sharing id="1"]