Фонд развіцця Брэсцкай крэпасці ў межах праекта «1000 ідэй для Брэста» абʼяўляе конкурс візуальных ілюстрацый з вобразамі Брэста #frombrestwithlove. Фонд запрашае дызайнераў, мастакоў і ілюстратараў, з любоўю да Брэста, стварыць яркія ілюстрацыі, якія адлюстроўваюць асаблівасці і гісторыю Брэста, і будуць цікавыя і гасцям і жыхарам горада. Прыём заявак з 15 верасня па 5 кастрычніка 2019 года.

За апошні час створана шмат сувенірных прадуктаў, што раскрываюць як вядомыя абʼекты Брэста, так і малазнаёмыя адметныя рысы гораду. Якія візуальныя вобразы Брэст возьме ў новае тысячагоддзе?

Праект разглядае гісторыю і спадчына Брэста, як унікальны рэсурс, у запасніках якога знаходзяцца патрэбныя абʼекты, сімвалы і матывы для стварэння новых вобразаў.

Мэта конкурсу ー распрацоўка яркіх і цікавых ілюстрацый пра Брэсце, якія ўвойдуць у сувенірны каляндар 2020 г. Гадавы каляндар будзе надрукаваны на рускай і англійскай мовах, у эксклюзіўным тыражы і без камерцыйнага выкарыстання. Фонд развіцця Брэсцкай крэпасці бярэ на сябе выдаткі па вытворчасці календара. Пераможцы атрымаюць каляндар і падарункі ад Фонду.

Умовы конкурсу:

  • на конкурс прымаюцца ілюстрацыі ў фармаце png або jpeg (не менш за 300 dpi);
  • у малюнку павінны адгадвацца вобразы звязаныя з Брэстам або асобныя элементы горада;
  • на конкурс прымаюцца як новыя ілюстрацыі, так і прыдуманыя раней;
  • на конкурс прымаюцца як індывідуальныя, так і групавыя працы;
  • да заяўкі можна прымацоўваць да 5 ілюстрацый;

Дэдлайн падачы анкеты 05.10.2019 (да 23:59). Анкета для ўдзелу.

З 7 па 13 кастрычніка на сайце www.brestheritage.by пройдзе галасаванне за лепшыя ілюстрацыі. У каляндар увойдуць малюнка якія набралі найбольшую колькасць галасоў, а частка работ абярэ журы.

Цырымонія пройдзе ў лістападзе на спецыяльнай вечарыне са светлавой усталёўкай у рамках праекта «1000 ідэй для Брэста».

Кантакты: [email protected]

Больш падрабязна на brestheritage.by

[supsystic-social-sharing id="1"]