Беларускі Дом у Варшаве аб’яўляе набор удзельнікаў на моладзевы абмен Erasmus+ “Theatre as a cultural heritage”. Праэкт пройдзе ў Бакурыяні (у горным пасёлку) у Грузіі з 13 да 23 кастрычніка.

Усе расходы – праезд, пражыванне і харчаванну – бяруць на сябе арганізатары праэкту, удзел у праэкце прадугледжвае аплату ў памеры 15 € (гэта сума неабходна для арганізацыі экскурсій у гарах падчас абмену). Удзельнікі праэкту павінны прысутнічаць падчас усёй праграмы, а таксама прымаць непасрэдны ўдзел у арганізацыі мерапрыемстваў.

Арганізатары чакаюць моладзь ва ўзросце 18-30 гадоў, якая пражывае на дадзены момант у Польшчы (вучыцца, працуе). Заяўкі прымаюцца да 22.09! Праінфармуюць толькі выбраных кандыдатаў.

[supsystic-social-sharing id="1"]