Пражскі грамадзянскі цэнтр разам з Impact Hub Yerevan абвяшчаюць прыём заявак на ўдзел у майстэрні «ExChange Your Impact», якая пройдзе c 6 па 10 лістапада 2019 года ў Ерэване, Арменія. Адабраным удзельнікам і ўдзельніцам арганізатары накрыюць выдаткі на транспарт, харчаванне і пражыванне ў двухмесных нумарах. Запоўніць анлайн-заяўку трэба да 29 верасня 2019 года. Калі ў вас ёсць пытанні па ўдзелу або праграме, пішыце [email protected]

Майстэрня аб’яднае сацыяльных прадпрымальнікаў/ц і ўдзельнікаў/ц розных НКА з краін Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі, якія ўмеюць не толькі рэалізоўваць ідэі па паляпшэнню свету, але і зарабляць з іх дапамогай.

На працягу трох дзён удзельнікі майстэрні будуць абменьвацца адзін з адным вопытам падрыхтоўкі і вядзення праектаў, дзяліцца магчымымі падводнымі камянямі і лайфхакі. На майстэрні ўдзельнікам будуць дапамагаць запрошаныя ментары/кі, эксперты/кі ў кіраванні і бізнес-праектаванні сацыяльных стартапаў. За час майстэрні ўдзельнікі/цы змогуць пабудаваць для сваіх працуючых праектаў план маштабавання і рабочую стратэгію развіцця.

Вы можаце падаць заяўку, калі:

  • У вас ёсць гатовы сацыяльны бізнес па тэмах інавацыйных прастор і хабаў, працы у няўдалых рэгіёнах, працы з уразлівымі групамі людзей (інвалідамі, пажылымі людзьмі, сіротамі) праекты ў сферы экалогіі, сацыяльнага турызму або манетызацыі НКА.
  • Ваш праект ужо запушчаны, паспяхова развіваецца як бізнес-праект і ўжо прыносіць даход.
  • У вас ёсць амбіцыі па далейшаму росту праекта або ідэі яго фінансавага ўмацавання і маштабавання.
  • Вы хочаце дзяліцца ўласным досведам сацыяльнага прадпрымальніцтва або манетызацыі сваіх НКА з іншымі людзьмі і арганізацыямі.

Працэс будзе пабудаваны ў выглядзе трох дзён бесперапыннай калектыўнай працы. Усе ўдзельнікі змогуць прадставіць свае праекты, атрымаць карысную тэорыю з сферы сацыяльнага бізнесу і кіравання праектамі, атрымаць прадметную зваротную сувязь ад экспертнай супольнасці, праверыце свае гіпотэзы і назапасіцца ідэямі для росту.

[supsystic-social-sharing id="1"]