7-8 верасня на базе АРР «Дзедзіч» будзе праводзіцца трэнінг Wen-Do па самаабароне і ассертыўнасці для жанчын і дзяўчынак.

На трэнінгу будзе магчымасць знайсці сваю ўпэўненасць, адчуць сваю фізічную сілу, навучыцца абараняць свае межы, прымаць рашэнні грунтуючыся на сваіх пачуццях, а не на меркаваннях іншых людзей, а таксама шмат іншых патрэбных звычку.

Асаблівасць гэтага трэнінгу ў тым, што тут будзе не толькі тэарэтычная частка – трэць часу нададзена фізічнай актыўнасці (у трэнінгу прымаюць удзел людзі з розным узроўнем фізічнай падрыхтоўкі, у рознай фізічнай форме, з рознымі асаблівасцямі (у тым ліку якія маюць інваліднасць)).

Удзел у трэнінгу бясплатны, але трэба рэгістрацыя.

Галоўная мэта Wen-do-узмацненне пачуцця ўласнай годнасці ў жанчын і паляпшэнне іх магчымасці абараняцца ад фізічнага, псіхалагічнага, сэксуальнага і эканамічнага гвалту.

Больш інфармацыі аб Wen-do па спасылцы. Кантактная асоба: 8033 382 77 14 — Святлана.

[supsystic-social-sharing id="1"]