Month: Сентябрь

Кліп Макса Каржа сабраў больш за 100 мільёнаў праглядаў на ютубе

Кліп Макса Каржа на песню «Малый повзрослел» сабраў больш за 100 мільёнаў праглядаў на YouTube. Ролік загрузілі на сайт два з паловай гады таму. На сёння гэта другі музычны кліп выканаўцаў родам з Беларусі, які паглядзелі больш за 100 мільёнаў разоў. Раней гэтую адзнаку пераадолеў кліп «Бьет бит» гурта IOWA. У адрозненне ад IOWA (гурт

[Больш падрабязна]

Выйшла стартавая версія AR-прыкладання reBrest

Зроблена стартавая версія AR-прыкладання reBrest. Спампаваць яе можна як на Android, так і на iOS. Перад пачаткам карыстання абавязкова праверце, ці падтрымлівае Ваш смартфон тэхналогію ARCore. Зараз у прыкладанні ёсць 1 аб’ект — Кляштар бернардзінак.

[Больш падрабязна]

«Дзедзіч» запрашае на вялікую гульнятэку!

14 верасня ДЗЕДЗІЧ запрашае на першую вялікую гульнятэку! Асноўная частка — з 17.00 да 20.00 (кошт 3 рублі). Дадатковая частка — з 20.00 да 6.00 — яшчэ 1 рубель. Месца сустрэчы — офіс АРР «Дзедзіч» (Маякоўскага, 46/1). Вас чакаюць настолкі, кава, пячэнькі і незабыўныя эмоцыі!

[Больш падрабязна]

У Мінску канцэртам ушануюць памяць вядомага музычнага крытыка Вітаўта Мартыненкі

Аўтару азначэння “беларускі рок” 29 верасня споўнілася б 60 гадоў. Беларускія музыкі ўшануюць памяць вядомага крытыка, пісьменніка і паэта Вітаўта Мартыненкі, якому б 29 верасня споўнілася 60 гадоў. У гэты дзень Кася Камоцкая, Аляксандр Памідораў, Алесь Лютыч, Ігар Варашкевіч, Алег Хаменка, Андрэй Плясанаў, Алесь Камоцкі і іншыя героі кніг аўтара выступяць з акустычным канцэртам у

[Больш падрабязна]

З’явіўся фотаальбом «Палессе. Фотаздымкі з 1920-х і 1930-х»

Бездзеж (цяпер Драгічынскі раён). Як старыя, так і новыя хаты, асабліва большыя, маюць нізкую прызбу — земляную лаву. І на ёй садзяцца старыя людзі — для адпачынку, або забаўляюцца дзеці. Фота С. Бохніга. Як ён з’явіўся ў продажы — гэта цэлая гісторыя. Падрыхтавала выданне ў 1990-х польская этнограф Гражына Рушчык, тады ж ён і разышоўся

[Больш падрабязна]

Трэнінг “Дзе ў Беларусі грошы і як іх атрымаць”

Калі вы грамадзкі актывіст / актывістка і маеце ідэі, але ня ведаеце, дзе знайсьці сродкі для іх рэалізацыі, то вам трэба паўдзельнічаць у трэнінгу, які ладзіць Асамблея НДА. Дасьведчаныя экспэрты і экспэрткі распавядуць вам, дзе ў Беларусі грошы і як іх атрымаць. Мы арганізуем чатыры аднадзённыя трэнінгі: 21 верасьня, 12 і 26 кастрычніка, 30 лістапада. Падаць заяўку.

[Больш падрабязна]

Молодёжный обмен Across the Universe (Ливан)

Молодёжный обмен Across the Universe в рамках программы Erasmus+ пройдет в г. Бейрут (Ливан) с 9 по 18 ноября. Организаторы покрывают проживание, питание, визовые расходы, методические материалы. Расходы на билеты покрываются в сумме не более 350 евро. Взнос участия: 160 белорусских рублей (можно получить стипендию). Заявки принимаются онлайн до 16 сентября 2019. А теперь о главном. Молодёжный обмен

[Больш падрабязна]

Дыскусія для студэнтства «Студэнты ўсё схаваюць?»

Каб зразумець, ці усё схаваюць студэнты і ці праўда гэта, запрашаем цябе на дыскусію 15 верасня, якая пачнецца а 14: 30. Месца: Брэст, вуліца Маякоўскага 46/1 (офіс АРР «Дзедзіч»). Праблемы ў адукацыі не вырашаюцца. Іх становіцца толькі больш. Студэнцтва маўчыць? Чаму? Новы «закон аб адтэрміноўках», дрэнныя ўмовы ў інтэрнатах, некампетэнтныя выкладчыкі, чаму студэнцкае самакіраванне нічога

[Больш падрабязна]

Школа мастацтва і медыя прымае заяўкі на ўдзел

Адкрыта рэгістрацыя на ўдзел у Школе для журналістаў/к, медыя-спецыялістаў/к і прадстаўнікоў/ц сферы мастацтва, якая пройдзе 23 і 24 кастрычніка 2019. Для ўдзельнікаў і ўдзельніц, якія прайшлі адбор, арганізатары пакрываюць выдаткі на ўдзел (уключаючы арганізацыйны збор, раздаткавыя матэрыялы і харчаванне падчас правядзення школы). Заяўкі анлайн прымаюцца да 30 верасня 2019. Першы дзень будзе ў поўным распараджэнні прадстаўнікоў/ц мастацтва, а ў другой

[Больш падрабязна]

Школа W/Rights шукае паэтаў, празаікаў і перакладчыкаў. Навучанне — бясплатнае!

Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашае ў Школу пісьменніцтва «W/Rights». Калі табе да 35 гадоў, і ты пішаш прозу, паэзію альбо перакладаеш вершы з замежных моваў — смела падавай заяўку. Новы адукацыйны праект спалучае сямігадовы досвед Школы маладога пісьменніка і актуальныя патрэбы маладых літаратараў. «W/Rights» аб’ядноўвае паэтаў, празаікаў і перакладчыкаў, якія падчас навучання не толькі палепшаць якасць сваіх

[Больш падрабязна]

Драму “Капітан Фантастык” пакажуць у Берасці па-беларуску

Сёння, 5 верасня, праект «Кіно па-беларуску» зноў завітае ў дворык АРР «Дзедзіч». У офісе (або дворыку, калі дазволіць надвор’е) «Дзедзічa» (Маякоўскага 46/1) пройдзе кінапрагляд камедыйнай драмы “Капітан Фантастык” у перакладзе і агучцы Гаваруна. Пачатак у 19:30. Пра фільм: Яны размаўляюць на некалькіх мовах, ведаюць квантавую фізіку і філасофію. Яны ўмеюць паляваць і карыстацца зброяй. Яны жывуць у лесе

[Больш падрабязна]

Выйграй падтрымку сваёй ідэі на Idea Generation Camp (28 — 29 верасня)

Idea Generation Camp — гэта конкурс. Па выніку 2 дзён журы абярэ 10 годных праектаў (ідэяў), якія атрымаюць фінансавую і экспертную падтрымку і будуць рэалізаваныя ў найбліжэйшы час. Падаць заяўку можно ўжо зараз! Idea Generation Camp — гэта маладзёвы летнік для людзей ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў, якія гатовыя ствараць і рэалізоўваць якасныя

[Больш падрабязна]

Трэнінг Wen-Do па самаабароне для жанчын і дзяўчынак пройдзе ў Берасці

7-8 верасня на базе АРР «Дзедзіч» будзе праводзіцца трэнінг Wen-Do па самаабароне і ассертыўнасці для жанчын і дзяўчынак. На трэнінгу будзе магчымасць знайсці сваю ўпэўненасць, адчуць сваю фізічную сілу, навучыцца абараняць свае межы, прымаць рашэнні грунтуючыся на сваіх пачуццях, а не на меркаваннях іншых людзей, а таксама шмат іншых патрэбных звычку. Асаблівасць гэтага трэнінгу ў

[Больш падрабязна]

Гурт «Dzieciuki» выклалі ў сеціва свой новы альбом

Альбом мае назву «Радыё Harodnia», і ў ім можна паслухаць 12 трэкаў. Па словах лідара і аднаго з вакалістаў гурта Алеся Дзянісава, праца над альбомам была вельмі канцэптуальнай: – Паэксперыментавалі з рознымі стылямі. З’явіліся нават такія цяжкія песні. І наадварот. Хтосьці скажа, што мы адыйшлі ад стылю фолк-панка. Я б не сказаў, што мы, па-першае,

[Больш падрабязна]

Паглядзіце, які класны мультфільм выйшаў да Дня ведаў: гісторыя беларускай кнігі ўсяго за тры хвіліны!

Саюз беларускіх пісьменнікаў спецыяльна да Дня ведаў падрыхтаваў школьнікам файны падарунак — анімацыйны фільм «Ад Скарыны пачатак… Пяць стагоддзяў нашай кнігі». У ім узноўленая сродкамі анімацыі, гісторыя беларускага кнігадруку праходзіць перад вачыма гледачоў за тры хвіліны. «Псалтыр» Францішка Скарыны, Статуты ВКЛ, падпольныя выданні Кастуся Каліноўскага, нашаніўская пара, эпоха беларусізацыі і першая Нобелеўская прэмія па літаратуры

[Больш падрабязна]

Бясплатны адукацыйны курс «Мабільная журналістыка: 6 крокаў да майстэрства лічбавага сторытэлінгу»

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і Установа “Цэнтр падрыхтоўкі медыяспецыялістаў Медыятрэнер” запрашаюць на бясплатны адукацыйны курс «Мабільная журналістыка: 6 крокаў да майстэрства лічбавага сторытэлінгу». Як з адным тэлефонам у руках хутка і якасна стварыць унікальны кантэнт і зрабіць з яго віртуальную гісторыю? Мабільная журналістыка — гэта камбінацыя навыкаў і прыладаў лічбавага сторытэлінгу, прыдатных для стварэння як навінаў, так і лонгрыдаў,

[Больш падрабязна]