У 2006 годзе Макс Корж разам з сябрамі з гурта LunClan запісаў беларускамоўную рэп-кампазіцыю „Тата Лунінец”. Пазней на яе быў зняты аматарскі кліп, які апынуўся ў сеціве.

А гэта песня и клип на яе пад назвай «Краiна мараў» (2006).

Макс Корж нарадзіўся 23 лістапада 1988 года ў Лунінцы, невялікім горадзе Берасцейскай вобласці. У раннім узросце бацькі аддалі яго ў музычную школу. А ўжо ва ўзросце 16 гадоў Макс з сябрамі стварылі сваю музычную групу LunClan. Праўда, праіснавала яна зусім непрацяглы прамежак часу. Пасля гэтага было яшчэ некалькі праектаў, але ўсе яны не мелі вялікіх поспехаў. Пазней ён стаў першым артыстам у Беларусі, які сабраў на Менск-Арэне 13000 чалавек.

racyja.com

[supsystic-social-sharing id="1"]