Крэатон — гэта крэатыўны марафон, у рамках якога каля 80 крэатараў і дызайнераў 24 гадзіны прыдумляюць ідэі для прасоўвання грамадска-карысных ініцыятыў і юных стартапоаў. У мінулым годзе на Креатоне стваралі неймінг, лагатыпы, бігборды, PR-кампаніі, распрацоўвалі фарматы кафэ і нават канцэпцыі для дахаўЗапаўняйце заяўку на ўдзел анлайн да 1 верасня 2019.

Навошта вам у гэтым удзельнічаць?
Таму што калі вас адбяруць для ўдзелу, вы бясплатна атрымаеце гатовыя ідэі для свайго прадукту ці ініцыятывы. Гэта можа дапамагчы вам зрушыць з мёртвай кропкі, атрымаць новы погляд на свой праект або падорыць некалькі працоўных рашэнняў, якія потым вы зможаце ўвасобіць у жыццё.

Увогуле, калі вы гарыце сваёй ініцыятывай, творчым праектам або стартапам, але ў вас няма грошай на крэатыўны рэсурс — гэта выдатны шанец! Беларусі трэба больш класных калабарацыя і крэатыўных праектаў! Ура!

[supsystic-social-sharing id="1"]