Навучыся рабіць праекты і атрымай 300 рублёў на рэалізацыю! АРР «Дзедзіч» прымае заяўкі на ўдзел у безкаштоўнай Школе праектнага мэнэджара.

Навучэнцамі «Школы» могуць стаць:

✓ Студэнты 4-5 курсаў, якія з’яўляюцца валанцёрамі грамадскіх арганізацый Берасця і Берасцейскай вобласці
✓ Ініцыятыўныя людзі, якія жадаюць навучыцца распрацоўваць і рэалізоўваць уласныя праекты.

Усяго навучэнцамі школы стануць 20 чалавек і на працягу першага інтэнсіву (24-29 жніўня) навучацца:

✓ Правільна шукаць і фармуляваць праблему;
✓ Вызначаць зацікаўленыя бакі;
✓ Шукаць прыхільнікаў і партнёраў.
✓ Якасна пісаць праекты і шукаць на фінансаванне.
✓ Фармаваць каманду і планаваць дзейнасць.
✓ Працаваць з валанцёрамі і медыя, маніторыць і ацэньваць вынікі праекта.

Дэдлайн падачы заявак на ўдзел — 18 жніўня.

Першая сустрэча пройдзе ў Доме Еўрапейскіх сустрэч (вёска Залессе, Камянецкі р-н).

Пасля першай сустрэчы кожны ўдзельнік атрымае заданне, якое будзе заключацца ў напісанні і рэалізацыі міні-праекта. 10 самых цікавых праектаў атрымаюць падтрымку ў памеры 300 рублёў.

На працягу ўсяго этапа рэалізацыі праектаў (верасень-снежань) удзельнікі «Школы» змогуць кансультавацца з экспертамі па праектным мэнэджмэнце і спецыялістамі ў дызайне, SMM і г.д.

А што пасля заканчэння “Школы”? 

Пасля завяршэння “Школы”, кожны з удзельнікаў зможа прыняць удзел у конкурсе на лепшы рэалізаваны праект і пазмагацца за каштоўны прыз. Узнагароджанне пераможцаў пройдзе ў святочнай абстаноўцы, з удзелам прадстаўнікоў НДА Берасця і Беларусі.

Калі твае вочы гараць энтузіязмам, а жаданне навучыцца праектнаму мэнэджмэнту б’е праз край – запаўняй заяўку.

Па ўсім пытанням, звязанымі з “Школай”, звяртацца да Дзяніса: 8029 8010147 (Viber, WhatsApp, Telegram).

[supsystic-social-sharing id="1"]