Веццін-ТБ шукае валанцёраў/к, якія будуць дапамагаць рабіць дакументальныя фільмы і відэа-ролікі для навінаў на мясцовым тэлебачанні.

Калі: 1 траўня 2020 – 30 красавіка 2021. Фінансы: выдаткі на пражыванне, транспарт і харчаванне пакрываюцца праектам.Кандыдаты/кі павінны падаць заяўку на праект тут, папярэдне зарэгістраваўшыся на платформе да 20 жніўня 2019.

Дзеля чаго ўдзельнічаць у гэтым праекце:

  • навучыцца працаваць з камерай, мантаваць матэрыял, апрацоўваць відэа і дадаваць эфекты, а таксама браць інтэрв’ю;
  • пазнаёміцца з людзьмі самых розных прафесій: ад мастакоў і мастацтвазнаўцаў да работнікаў мясцовых ворганаў кіравання і вядомых футбалістаў;
  • навучыцца працаваць з людзьмі рознага ўзросту;
  • атрымаць шанец рэалізаваць свой асабісты праект па тэме, звязанай з Еўразвязам.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • узрост 17-30 гадоў;
  • моцная заматываванасць працаваць у сферы тэлебачання, прадукцыі фільмаў і медыя-адукацыі;
  • уменне працаваць у камандзе, з дзецьмі і моладдзю;
  • добрае валоданне нямецкай мовай.

Перавага будзе аддавацца кандыдатам і кандыдаткам:

  • з невялікіх гарадоў і сельскай мясцовасці
  • мігрантам
  • моладзі, якая знаходзяцца ў цяжкім эканамічным становішчы

Пражыванне: 2 валанцёры будуць жыць у цалкам абсталяванай кватэры, кожны/ая ў сваім пакоі, у вельмі прыгожым раёне студэнцкага горада Халле. Праца: працаваць валанцёры будуць збольшага ў Вецціне і Халле. Залежна ад праектаў WTV і сваіх асабістых медыя-праектаў валанцёры могуць наведаць і іншыя гарады Нямеччыны.

Праект ладзіцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з  WTV – Der Offene Kanal aus Wettin e.V. у межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – European Solidarity Corps (ESC).

[supsystic-social-sharing id="1"]