Крыху больш за 4 гады працы Ulej.by было запушчана ўжо больш за 770 праектаў, 23 % з якіх прыпадае на вобласці і рэгіёны. Каманда пляцоўкі ўпэўнена, што ў рэгіёнах ёсць вялікая колькасць крутых ідэй, якія так і чакаюць рэалізацыі. Таму яны і вырашылі, што пара ехаць да нас! І першы прыпынак будзе ўжо 27 ліпеня ў нашым горадзе.

Падчас сустрэчы вы даведаецеся:

👉 У чым перавагі краўдфандынгу як для ініцыятыў, так і для бізнесу;
👉 Як ён працуе і дзе выкарыстоўваецца;
👉 Як рэалізаваць сваю ідэю і што для гэтага трэба.

Таксама будзе магчымасць пагутарыць з аўтарамі паспяховых праектаў, якія рэалізавалі ў Брэсце свае ідэі. Яны з задавальненнем падзеляцца гэтым вопытам.

Удзел бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі (спасылка ніжэй).

Калі: 27 ліпеня
Пачатак: 16.00
Месца: АРР «Дзедзіч» (вул. Маякоўскага 46/1).

[supsystic-social-sharing id="1"]