Знаёмства з танцамі розных культураў пройдзе ў Берасці 18-19 ліпеня. Майстар-клас правядзе Івона Джэрмы. Пачатак у 18.00.

Здаўна, калі яшчэ не было пісьма, пластынак і фатаздымкаў, людзі пазнавалі сябе і сваё месца ў свеце праз танец. Плаўныя рітмічныя рухі ў адзіным коле дапамагалі знайсці ўнутраную гармонію і сувязь адно з адным, стварыць атмасферу радасці, здабыць новыя сілы…

Упершыню ў Брэст завітае харэограф з 20-гадовым досведам з Польшы Івона Джэрма. Мы пазнаёмімся з балканскімі, славянскімі, габрэйскімі старажытнымі танцамі.

[supsystic-social-sharing id="1"]