Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Дзедзіч & Ко

“Арт Сядзіба” і праект “Беларускамоўныя” 18 ліпеня прыедуць у Берасце

Беларускамоўныя – гэта сустрэчы, у якіх прымаюць удзел па два носьбіты беларускай мовы, каб падзяліцца сваёй гісторыяй пераходу на яе. І ў фармаце размовы ім задаюць пытанні як вядоўца, так і наведвальнікі.

Гасцямі стануць:

Зміцер Назараў – арганізатар канцэртаў, бізнесмэн, піяр-менеджар
Вольга Малафеечава – экскурсавод, ладзіць вандроўкі па Беларусі, вяла курсы Мова Нанова ў Брэсце.

Паслухай дасведчаных і зрабі свой крок да роднай мовы!

Калі: 18 ліпеня ў 19.00.
Дзе: АРР “Дзедзіч” (Маякоўскага, 46/1).

Уваход вольны, але неабходна рэгістрацыя.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *