Дзіцячы серыял мультфільма „Хамф”, які агучваецца па-беларуску творчай суполкай „Gavarun.by”, далучыў да агучкі беларускага актора Алеся Малчанава. Для выхаду ў свет ангельскага мультфільма па-беларуску створаны краўнд-праект на сайце „Улей”. Ужо сабрана палова сумы. На працягу двух тыдняў неабходна сабраць другую.

Кажа Ксенія Капіца, перакладніца мультфільма:

– Наш праект плануецца на тры месяцы, тры серыі на тыдзень. Таму калі ўсё будзе добра і будуць агучаны 48 серый, то гэта можна будзе глядзець цягам трох месяцаў. Прыемны момант яшчэ такі, што гэты серыял не для перагляду, на рускую мову ён не агучваўся, таму не так, што некалі глядзелі на рускай мове, а цяпер будзем пераглядаць, бо нарэшце з’явілася беларуская версія.

За фінансавую дапамогу на краўдфандынгавай платформе „Улей” фундатары атрымаюць рэкламную прадукцыю суполкі „Гаваруна”, падзяку ў посце, тытрах серыяла, альбо, для генеральнага фундатара, можа быць агучаны фільм кароткага метру, на замову. Плануецца, што мультфільм будзе выходзіць на канале youtube.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя.

[supsystic-social-sharing id="1"]