«Беларусьфільм» стварае вялікае унікальнае і, галоўнае, нацыянальнае кіно пра лёс народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Такі праект чакалі даўно, і яму прадракаюць яркую будучыню. У гэтыя дні здымаюць апошнія кадры карціны. Журналісты 27 чэрвеня сталі сведкамі падзей 1912 года, якія адбываліся ў Паўлаўскім парку Санкт-Пецярбурга, калі адбылася першая сустрэча Паўліны Мядзелкі і паэта. Карэспандэнтам БЕЛТА прадставілася магчымасць не толькі акунуцца ў атмасферу стогадовай даўніны, але і бліжэй пазнаёміцца з героямі таго часу.

У Цэнтральным батанічным садзе разгарнуўся творчы салон Санкт-Пецярбурга пачатку мінулага стагоддзя, наведвальнікамі якога сталі тэатралы, акцёры, пісьменнікі. Менавіта там і знаёмяцца Янка Купала і Паўліна Мядзелка, ролю якой выконвае актрыса Вераніка Пляшкевіч.

«Гэтая вельмі цікавая роль актрысы, якая была яркай жанчынай і музай паэта. Яна блізкая мне і зразумелая, магчыма, мы нават у чымсьці падобныя, хоць колер вачэй прыйшлося змяніць на блакітны, — распавяла яна. — Самай складанай сцэнай, мабыць, стала расстанне з Купалам, якая не пакіне абыякавым ніводнага гледача».

Недалёка ад нас на лаўцы размясціўся і сам галоўны герой — Янка Купала, якога выконвае латвійскі акцёр Мікалай Шастак. «Ён цудоўны партнёр, вельмі тонкі, удумлівы, глыбока пранікальны ў ролю, з ім працаваць лёгка — гэта сапраўдны баявы таварыш. Я думаю, што будзе сапраўды выбітная карціна», — адзначыла Вераніка Пляшкевіч.

Як нам удалося высветліць, паўдзельнічаць у масоўцы можа любы жадаючы. Для гэтага неабходна ўсяго нічога — запоўніць анкету па ўзоры, размешчаным на сайце кінастудыі, і адправіць яе па адрасе [email protected]

БЕЛТА, фота Максіма Гучака.
nn.by

[supsystic-social-sharing id="1"]