Вінілавая налепка з гербам «Пагоня» і надпісам Belarus, выпушчаная ў межах краўдфандынгавай кампаніі на molamola.by #ПагоняПобач, можна ўзяць на офісе «Дзедзіча».

Мы любім сваю краіну, хочам бачыць яе моцнай і незалежнай, паважаем нашыя нацыянальныя і гістарычныя сімвалы. Нам хочуць даказаць, што герб «Пагоня» — гэта апазіцыйны сімвал, а мы пакажам — што народны, які любяць сотні тысяч беларусаў!

Памер налепкі: 6 на 9 см. Матэрыял: ламінаваны вініл. Налепка не сціраецца ды не мяняе выгляд пад уздзеяннем вады і сонечных прамянёў. Узяць налепку бясплатна ў нашым офісе на Маякоўскага, 46/1 (з 10.30 да 16.00).

Падтрымай акцыю на molamola.by, каб налепак і месцаў іх распаўсюду станавілася больш і больш. 5 вашых рублёў — гэта 50 аўто на дарогах Беларусі з налепкамі з «Пагоняй».

Прапануй і зарэгіструй сваё месца распаўсюду налепак на адмысловай старонцы праекту ў каталогу svaje.by. Вось прамая спасылка на форму для заяўкі. Спіс месцаў у розных кутках Беларусі, дзе можна ўзяць налепкі, будзе публікавацца і дапаўняцца на мапе svaje.by і ў суполках «Герб Пагоня» ў VK і Facebook.

Мэта кампаніі: выпуск і бясплатны распаўсюд вялікага накладу вінілавых налепак з гербам «Пагоня», якія кожны жадаючы зможа размясціць на сваім аўтамабілі, матацыкле, ровары, самакаце, ноўтбуку, тэлефоне ці іншай рэчы.

Падтрымаць гэтую кампанію сродкамі ці размясціць налепку на сваім транспартным сродку — паказаць адзін аднаму, што нас вельмі шмат.

На ўсе зноў і зноў сабраныя сродкі будуць друкавацца вялікія тыражы якасных вінілавых налепак для бясплатнага распаўсюду праз кавярні, крамы, клубы і грамадскія прасторы ў розных кутках Беларусі.

Хэштэг кампаніі: #ПагоняПобач. Пазначайце ім вашыя фотаздымкі з гербам «Пагоня» ў сацыяльных сетках.

[supsystic-social-sharing id="1"]