У Сіаньскім універсітэце замежных моў, што знаходзіцца ў кітайскай правінцыі Шэньсі, адкрылі помнік Янку Купалу. Ва ўрачыстасці ўзяў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі Кірыл Руды, паведамляе прэс-служба пасольства.

Падчас цырымоніі Пасол выступіў з вітальнай прамовай і адзначыў важную ролю Янкі Купалы ў развіцці беларускай і сусветнай літаратуры.

Студэнты універсітэта, якія вывучаюць беларускую мову як спецыяльнасць, падрыхтавалі творчую праграму, падчас якой дэкламавалі творы беларускага паэта на беларускай і кітайскай мовах.

nn.by

[supsystic-social-sharing id="1"]