Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” запрашае актывістаў і валанцёраў грамадскіх арганізацый, усіх, хто дапамагае развіваць грамадзянскую супольнасць на Берасцейшчыне, прыняць удзел у прэміі “Грамадскі пікнік”, якая пройдзе на пляцоўцы АРР «Дзедзіч» (Маякоўскага, 46/1) 6 ліпеня.

Прэмія будзе ўручана ў 15 намінацыях. Гэта будуць як і асобныя актывісты і актывісткі з НДА Берасцейскай вобласці, так і праекты ці падзеі, якія былі рэалізаваны на тэрыторыі Берасцейшчыны.

Пачатак мерапрыемства ў 17.00. Dress code: пікніковы, у яркіх колерах. Будзе арганізаваны фуршэт. Каб узяць удзел у імпрэзе, дастаткова запоўніць форму.

“Грамадскі пікнік” – гэта пляцоўка для таго, каб кожны прадстаўнік грамадскага сектару меў магчымасць выказаць падзяку сваім партнёрам, сябрам, тым, без каго праца ў сферы НДА была б не такой яркай і цікавай, тым людзям, якія робяць Берасце і Берасцейскую вобласць прываблівымі і ўнікальнымі. Удзел у «Грамадскі пікніку» бясплатны, дастаткова запоўніць рэгістрацыйную форму.

Па ўсіх пытаннях можна пісаць на пошту: dzedzich.video@gmail.com ці тэлефанаваць па нумары: 80298010147.

“Грамадскі пікнік” ладзіць АРР “Дзедзіч” сумесна з Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацыі, CityDog.byvitebsk4.me, часопісам “Бінокль” і “Рэгіянальнай газетай”.

[supsystic-social-sharing id="1"]