Вы ва ўзросце 18-30 і хочаце выратаваць планету? Стварыце кароткае відэа, працягласцю да 3-х хвілін і атрымаеце шанец стаць маладым рэпарцёрам на кліматычнай канферэнцыі ААН у Чылі ў снежні 2019. Маладыя людзі з усіх краін свету могуць падзяліцца сваімі ідэямі таго, як змагацца са зменамі клімату. Заяўкі прымаюцца да 28 ліпеня 2019.

Катэгорыі:

  • Гарады і лакальныя дзеянні, накіраваныя на барацьбу са зменамі клімату.
  • Прыродныя рашэнні, накіраваныя на прадукты харчавання і здароўе чалавека.
  • Баланс у выкарыстанні зямлі для людзей і экасістэм.

Тры пераможцы будуць запрошаныя на канферэнцыю ААН, прысвечаную пытанням змены клімату. Канферэнцыя адбудзецца ў Сант’яга, Чылі (СОР 25). Відэа пераможцаў будуць прадстаўлены перад аўдыторыяй і пераможцы змогуць супрацоўнічаць з камандай ААН, якая займаецца пытаннямі змены клімату.

Патрабаванні ў кандыдатаў і кандыдатак:

  • браць удзел могуць усе нацыянальнасці.
  • узрост 18-30 гадоў.
  • патрабаванні да відэа: максімальная працягласць 3 хвіліны, мова — англійская або субтытры на англійскай.
[supsystic-social-sharing id="1"]