На дадзены момант акцыю на платформе molamola.by падтрымала 208 чалавек, дзякуючы ахвяраванням якіх ўжо надрукавана і распаўсюджваецца ў 30 пунктах Беларусі 20 тысяч налепак з гербам «Пагоня».

Шмат гэта ці мала?

Аўтар ініцыятывы, былы міліцыянер Дзяніс Сцяпура, які быў героем вялікага інтэрв’ю на нашым сайце, распавёў пра ход кампаніі:

— На дадзены момант мы сабралі ўжо больш за 2000 рублёў і на ўсе да апошняй капейкі сродкі былі надрукаваныя налепкі з «Пагоняй».

Спачатку пагадзіліся стаць месцамі распаўсюду крамы, якія і так займаюцца гэтай тэматыкай, каля 10 месцаў. Атрымаўся добры прыклад, іншыя ўбачылі што гэта не страшна, і пачалі дасылаць заяўкі.

Агулам мы атрымалі 50 заявак, і месцы абсалютна розныя, ад аўтастаянкі ў Мазыры да паба ў Віцебску. Усе публічныя месцы з пастаянным рэжымам працы, куды мы ўжо адправілі налепкі, можна знайсці на адмысловай мапе Svaje.by.

Было яшчэ некалькі дзясяткаў прапаноў ад звычайных людзей, якія не маюць пэўных пунктаў, але хочуць распаўсюджваць налепкі сярод сваіх знаёмых і сяброў, такіх людзей мы таксама не пакінулі без увагі.

У нас на складзе засталося некалькі сотняў налепак, якія ў бліжэйшы час разыдуцца. Тым часам адбываецца дзіўная сітуацыя: усё больш і больш людзей звяртаецца, каб атрымаць налепкі, і ўсё менш і менш — ахвяруюць сродкі на гэтыя налепкі, і збор фактычна апошні тыдзень не рухаецца.

Таму я звяртаюся да ўсіх тых людзей, хто ўжо мае налепкі з «Пагоняй», размясціў іх і даслаў нам фоткі — падтрымайце і вы гэтую акцыю, каб нашая сетка распаўсюду павялічылася да 100 месцаў, а налепак у візуальнай прасторы станавілася ўсё больш і больш і мы дасягнулі агульнай мэты — мільён налепак.

Для натхнення — падборка фотаздымкаў, апублікаваных у сацыяльных сетках з хэштэгам #ПагоняПобач. Заўважым, што гэты хэштэг асабліва папулярным стаў у Інстаграме і налічвае ўжо больш за 6000 фотаздымкаў.

Акцыя працягваецца: на ўсе зноў і зноў сабраныя сродкі будуць друкавацца вялікія тыражы якасных вінілавых налепак для бясплатнага распаўсюду праз кавярні, крамы, клубы і грамадскія прасторы ў розных кутках Беларусі.

Што можаце зрабіць вы?

  1. Узяць сабе ды сябрам налепкі ў тых месцах, дзе яны ўжо з’явіліся. Спіс пункаў апублікаваны тут.
  2. Сфатаграфаваць вашую налепку і з хэштэгам #ПагоняПобач расказаць пра акцыю ў сацыяльных сетках.
  3. Прапанаваць сваё месца для распаўсюду налепак (кавярня, крама, гандлёвая кропка ці любое іншае месца з дакладным графікам працы), форма для заяўкі тут.
  4. Падтрымаць акцыю на molamola.by, каб налепак і месцаў іх распаўсюду станавілася больш і больш. 5 вашых рублёў — гэта 50 аўто на дарогах Беларусі з налепкамі з «Пагоняй».

Нам хочуць даказаць, што герб «Пагоня» — гэта апазіцыйны сімвал, а мы пакажам — што народны, які любяць сотні тысяч беларусаў!

Адрасы месцаў распаўсюду налепак:

Крама Symbal.by
г. Мінск, пр-т Машэрава, д. 18, уваход з вуліцы
Час працы: 10:00-20:00, без выходных

Гульнявая прастора Quvalda
г. Мінск, вул. Куйбышава, д. 22, 1 паверх
Час працы: 11.00-22.00, без выходных

Офіс ActiveX,
г. Мінск, вул. Будслаўская, д. 23/3, офіс 11
Час працы: 10.00-17.00, субота і нядзеля — выходныя

Крама «Імбрык»
г. Мінск, ГЦ «Купалаўскі», павільён 37 і 38 (пад Кастрычніцкай плошчай)
Час працы: 11:00-19:00, без выходных

Крама «Мой Модны Кут»
г. Мінск, пр-т Незалежнасці, д. 58, пав. 333 (ГЦ «Маскоўска-Венскі»)
Час працы: 11:00-20:00, без выходных

ТАА КБ «Махус»
г. Мінск, вул. Вадалажскага, 15, офіс 15А
Час працы: 09:00-18:00, выходныя: субота, нядзеля

Крама Vishivanka.by
г. Мінск, вул. Няміга, 3, цокальны паверх, павільён 73
Час працы: 11.00-20.00, без выходных

Асветніцка-адукацыйная ўстанова «Тэрыторыя правоў»
г. Мінск, вул. Ложынская, д. 16, пам. 404, цокальны паверх
Час працы: адчыненыя падчас правядзення мерапрыемстваў

Крама «Князь Вітаўт»
г. Брэст, вул. Савецкая, д. 55
Час працы: 10.00-21.00, без выходных

Склад ТАА «ЛідарМатрасМаркет»
г. Брэст, вул. Фартэчная, д. 61в/1, першы паверх
Час працы: 9.00-17.00, выходныя: субота, нядзеля

Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» 
г. Брэст, вул. Маякоўскага, д. 46, офіс 1
Час працы: панядзелак-пятніца: 12:00-18:00, выходныя: субота, нядзеля

Кавярня «Шпаркі Лось»
г. Магілёў, вул. Першамайская, д. 22а, цокальны паверх
Час працы: 11.00 — 23.00, без выходных

Турыстычная агенцыя «Well-Магілёў»,
г. Магілёў, вул. Яцыны, д. 5, офіс 152, першы паверх атэлье «Сілуэт»
Час працы: панядзелак-пятніца: 10:00-18.00, выходныя: субота, нядзеля

Гандлёвы павільён «Мроя»
г. Гомель, вул. Сялянская, д. 41б (Цэнтральны рынак)
Час працы: 10.00-17.30, панядзелак — выходны

Цэнтр гарадскога жыцця
г. Гродна, вул. Кірава, д. 3, памяшканне 6
Час працы: 10.00-20.00, без выходных

Этнакрама «Цудоўня»
г. Гродна, вул. Кірава, д. 3, памяшканне 3.
Час працы: 11:00- 20:00, без выходных

Крама «Адметнасць»
г. Гродна, вул. Кірава, 3 — 8/1
Час працы: 11.00 — 20.00, без выходных

Кавярня «Наша Кава»
г. Гродна, вул. Замкавая, д. 11
Час працы: панядзелак-пятніца: 9.00-23.00, субота-нядзеля: 10.00-23.00

Крама аўтазапчастак «СеДВалКАвто»
г. Гродна, вул. Соламавай, д. 118/А
Час працы: панядзелак-пятніца: 9.00-19.00, субота: 9.00-17.00, нядзеля 9.00-15.00

Арт-паб «Торвальд»
г. Віцебск, вул. Талстога, д. 1
Час працы: 10.00-4.00, без выходных

Крама «Росквіт»
г. Баранавічы, пр. Савецкі, д. 35, ТВК «Свяцілаўскi», 1-ы паверх, павільён №5
Час працы: 10.00-20.00, без выходных

Крама «Куфар скарбаў»
г. Бабруйск, вул. Савецкая, д. 74
Час працы: 10.00-18.00, без выходных

Крама «Красотка»
г. Асіповічы, вул.Сумчанкі 63 Б, ГЦ «Сити Молл», 2-гі паверх, павільён 108/113
Час працы: панядзелак-пятніца: 10:00-19:00, субута: 10:00-17:00, нядзеля 10:00-15:00

КПП стаянкі ГД «Радуга»
г. Мазыр, вул. Прытыцкага, 8
Час працы: 10.00-14.00, без выходных

Крама «Мой Модны Кут»
г. Пінск, вул. Леніна, 31-13
Час працы: панядзелак-субота: 11.00-19.00, нядзеля: 11.00-16.00

Цырульня «Мілана»
г. Ваўкавыск, вул. Міцкевіча, д. 27
Час працы: 9.00-18.00, без выходных

Ветдапамога Пружаны
г. Пружаны, вул. Заводская, д.16, офіс 13
Час працы: 9.00-18.00, без выходных

Таксама налепкі можна замовіць поштаю ў любы пункт Беларусі і свету, але ў дадатак да асноўнай замовы праз сайт symbal.by.

nn.by

[supsystic-social-sharing id="1"]