Брэсцкія музыкі апублікавалі відэа на песню з новага альбома, які выйдзе ў верасні.

«Гэта музычнае відэа мы прысвячаем усім добрым людзям горада Брэста. Больш за год трывае экалагічнае супраціўленне людзей: супраціў сярэднявечнаму цемрашальству і нахабству «людзей» у касцюмах «чыноўнікаў»; супраціў бязмежжу і хамству «людзей» у касцюмах «органаў правапарадку»; супраціў хлусні і лжэсведчанням у так званых «судовых установах» горада Брэста. Толькі САЛІДАРНАСЦЬ можа дапамагчы ў змаганні за права дыхаць чыстым паветрам», — паведамляе гурт Zolki Band.

[supsystic-social-sharing id="1"]