Відэасервіс VOKA працягвае папаўняць калекцыю серыялаў, даступных да прагляду ў раздзеле «CINEVOKA — кіно па-беларуску», сенсацыйнай навінкай: беларускія прыхільнікі «Гульні тронаў» могуць глядзець новыя серыі апошняга сезона на роднай мове практычна адразу ж пасля іх сусветнай прэм’еры!

Першыя дзве серыі заключнага сезона самага папулярнага серыяла ў жанры фэнтэзі за ўсю гісторыю тэлебачання ўжо можна знайсці на платформе ў раздзеле «CINEVOKA — кіно па-беларуску». Астатнія эпізоды будуць з’яўляцца ў беларускай агучцы праз 72 гадзіны пасля афіцыйнага рэліза.

Сачыць за перапетыямі барацьбы прэтэндэнтаў на трон Сямі каралеўств адзін з адным, а чалавецтва —з нашэсцем Белых хадакоў на чале з Каралём ночы карыстальнікі відэасервіса VOKA змогуць у рамках падпіскі на пакет «Амедыятэка». Новыя серыі восьмага сезона «Гульні тронаў» выходзяць раз на тыдзень па панядзелках — адначасова з сусветнай прэм’ерай.


nn.by

[supsystic-social-sharing id="1"]