Impulse Boost Camp адбудзецца 3-11 жніўня 2019 (Германія, Шніберг). Семінар, які навучыць сучаснаму мэнеджменту 20 лідараў/к грамадзянскай супольнасці, якія працуюць з моладдзю. У праграме творчыя метады кіравання праектамі, праца ў камандзе і развіццё асобы, прыёмы, якія зробяць працу радаснай і эфектыўнай. Апошні тэрмін падачы анлайн заяўкі — 12 траўня 2019.

Удзел у праекце будзе аплочвацца ўнёскам ад 40 да 70 еўра (у залежнасці ад краіны паходжання), дарога будзе аплочвацца ў залежнасці ад адлегласці да месца правядзення ад вашага населенага пункта, але не больш за 275 еўра.

Што вы атрымаеце на семінары:

  • вывучыце новыя эфектыўныя метады працы ў групах
  • апрабуеце прылады кіравання праектамі і стратэгіі PR
  • даведаецеся пра іншыя міжнародныя праекты і метады працы
  • пракачаеце свае софт-скіллз для распрацоўкі ідэй, прамовы і іншыя
  • асабістая рэфлексія вашага асабістага і прафесійнага жыцця
  • даведаецеся, як пазбегнуць або вырашыць праблемы ў камунікацыі
  • умацуеце сябе як мультыплікатара ў сваёй супольнасці
[supsystic-social-sharing id="1"]