Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Дзедзіч & Ко

27 красавіка – другі этап добраўпарадкавання Сада паўднёвых раслін

У суботу, 27 красавіка, актывісты АРР “Дзедзіч” запрашаюць на другі этап добраўпарадкавання Сада паўднёвых раслін.

Разам са спецыялістам па азеляненні будуць стварацца клумбы, будзе заніравацца пляцоўка, размяркоўвацца пасадка глебапакрыўных раслінаў: барвенка, плюшча, брызгліны.

Можна будзе даведацца шмат цікавага і карыснага ў сферы ландшафтнага дызайну ад Анатоля Арлова – уладальніка пітомніка паўднёвых раслін. Пачатак працы ў 14.00 і далучыцца да яе могуць усе ахвотныя.
Арганізатары просяць па магчымасці прыносіць з сабой садовыя інструменты – рыдлёўкі і граблі.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з удзелам у мерапрыемстве, можна звяртацца да Наталлі (033) 6078529 або Дзяніса (029) 8010147, альбо пісаць адміну суполкі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *