Сябры, запрашаем вас на сеанс кінаклуба «Кісларод», які адбудзецца ў пятніцу 19 красавіка. Будзем глядзець фільм «Балота» (La cienaga).

Пра што фільм:

Вялікая сям’я ў стане поўнага разброду і запусцення. Усе згрудзіліся ў цеснай старадаўняй асьендзе. Людзі боўтаюцца каля басейна, ці едуць купацца на плаціну, або прымаюць душ … Пустая балбатня ні пра што, пустая прагулянка пад пастаянны шум дажджу або навальнічныя грымоты. Басейн брудны, фільтр ўвесь час ламаецца. Тэлефон звініць ня змаўкаючы, служанкі не здымаюць трубку. Усе дысфункцыянуе…

Пачатак сеансу ў 20.00. 
Месца: Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» (вул. Маякоўскага,46/1).

Уваход на кінапрагляд бясплатны, але прымаюцца дабрачынныя ахвяраванні на развіццё культурнай дзейнасці ў памеры ад 4 рублёў.

[supsystic-social-sharing id="1"]