Беларускае моладзевае грамадскае аб’яднанне «Розныя-Роўныя» запрашае маладых людзей узяць удзел у падрыхтоўцы і правядзенні Летняга інтэграцыйнага намётавага лагера-семінара «Круглае возера-2019». Для падрыхтоўкі і правядзення лагера арганізатарам неабходная дапамога валанцёраў/к у перыяд часу з 29.07.19 па 15.08.19.

Удзельнікамі і ўдзельніцамі намётавага лагера-семінара «Круглае возера-2019» стануць маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў. Мэтай лагера з’яўляецца актывізацыя і інтэграцыя моладзі. Падчас лагера хлопцы і дзяўчыны з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, а таксама іх здаровыя аднагодкі прымаюць удзел у розных адукацыйных мерапрыемствах, а таксама весела і з карысцю адпачываюць. Цеснае ўзаемадзеянне дапамагае ўдзельнікам і ўдзельніцам лагера разабрацца ў сабе, зразумець іншых, пераканацца, што толькі актыўнымі дзеяннямі кожны з нас можа зрабіць сваё жыццё лепш. Месца правядзення лагера: бераг ляснога возера каля г. Плешчаніцы (прыкладна 85 км ад Мінска).

Каб стаць валанцёрам/кай, трэба

  • мець шчырую матывацыю;
  • вопыт добраахвотніцкай (валанцёрскай) дзейнасці;
  • быць старэйшым за 18 гадоў;
  • быць камунікабельным, адкрытым, добразычлівым, неканфліктным, гнуткім чалавекам;
  • адказным і аператыўным у рабоце.

Валанцёры/кі забяспечваюцца:

  • бясплатным харчаваннем (гарачым і свежым тры разы на дзень) і пражываннем;
  • магчымасцю бясплатнага ўдзелу ў праграме лагера.

rrby.org

[supsystic-social-sharing id="1"]