10 красавіка ў 19: 00 «Прастора КХ» запрашае на адкрыццё выставы мастака і дызайнера з Мінска Максіма Осіпава.

«Адсябяціна» — гэта 8 жывапісных работ, створаных на працягу 2014-2018 гадоў. Яны выкананыя ў форме «маляваных дываноў» і адсылаюць нас да ўнікальнай творчай спадчыны Алены Кіш, беларускай мастачкі-прымітывісткі, якая тварыла ў першай палове 20 стагоддзя.

[supsystic-social-sharing id="1"]