Далучайся да моладзевай ініцыятыве Сусветнага эканамічнага форуму. Global Shapers Minsk Hub запрашае актыўных людзей у каманду маладых прафесіяналаў/к, якія прадстаўляюць у Беларусі міжнароднай супольнасць Global Shapers пад эгідай Сусветнага эканамічнага форуму. Заяўку запаўняць анлайн да 21 красавіка 2019.

Global Shapers — гэта 500 супольнасцяў па ўсім свеце, якія аб’ядноўваюць маладых людзей для рэалізацыі сваіх ідэй з мэтай унясення станоўчага ўкладу ў рашэнне мясцовых і глабальных праблем. Дзейнасць Мінскай супольнасці заключаецца ў выкарыстанні міжнароднага вопыту для развіцця грамадства ў Беларусі і ўключэння краіны ў рэгіянальныя і міжнародныя працэсы.

Удзел у Global Shapers Minsk Hub даcт табе магчымасць далучыцца да супольнасці міжнародных лідараў/к, дазволіць знайсці аднадумцаў для рэалізацыі ўласных ідэй, развіць свой лідарскі патэнцыял і атрымаць новыя знаёмствы і прафесійныя сувязі на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • гатовыя ўносіць станоўчы ўклад у вырашэнне мясцовых і глабальных праблем;
  • валодаюць лідарскім патэнцыялам, вопытам у рэалізацыі праектаў, прафесійнымі дасягненнямі ў сферы прадпрымальніцкай, грамадскай і іншай дзейнасці;
  • гатовыя актыўна ўдзельнічаць у развіцці супольнасці Global Shapers ў Беларусі, падзяляючы місію і задачы;
  • валодаеце навыкамі ў сферы дызайну, SMM, капірайтынгу, арганізацыі мерапрыемстваў, вопытам працы са СМІ ці ўмееце рабіць фота і відэарэпартажы;
  • ад 20 да 29 гадоў.
[supsystic-social-sharing id="1"]