У суботу, 30 сакавіка, адбылося ўручэнне расійскай Нацыянальнай кінематаграфічнай прэміі «Ніка» за 2018 год.

Найлепшым фільмам прызнаны «Вайна Ганны» (рэжысёр Аляксей Фядорчанка) пра жыццё габрэйскай дзяўчынкі, якая выжывае ў акупаванай нацыстамі Украіне.

Аўтарамі найлепшай музыкі прызнаныя Леанід Дзясятнікаў і Аляксей Сяргунін за фільм «Ван Гогі» з Даніэлем Альбрыхскім у галоўнай ролі.

«Найлепшая мужчынская роля» ў Аляксея Серебрякова ў фільме «Ван Гогі». Найлепшая жаночая — у Марты Казловай у фільме «Вайна Ганны».

«Крышталь» беларускай рэжысёркі Дар’і Жук прызнаны найлепшым у намінацыі «Найлепшы фільм краін СНД, Грузіі і Балтыі».

Найлепшым анімацыйным фільмам прызнаны «Ведаеш, мама, дзе я быў?» зняты Леванам Габрыядзе паводле дзіцячых успамінаў і малюнкаў яго бацькі, дырэктара Тэатра марыянетак Рэзо Габрыядзе.

«Найлепшы неігравы фільм» — «Параджанаў. Таркоўскі. Анціпенка. Святлацені» (рэжысёр Андрэй Осіпаў).

Прэмія ў намінацыі «Гонар і годнасць» імя Эльдара Разанава ўручана кінарэжысёру Атару Iяселiанi.

nn.by

[supsystic-social-sharing id="1"]